Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 07 па 13 чэрвеня 2024 года
За перыяд з 07 па 13 чэрвеня 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ў імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 16 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на капусце белакачаннай свежай (16,3 т);
– паўдневаамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 1 выпадак у таматах свежых (2,0 т);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у соевым шроце (242,93 т);
– вірус мазаікі пэпіна (Pepino mosaic virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых (5,5 т);
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 8 выпадкаў у таматах свежых (21,7 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
17.06.2024
Іншыя навіны
18.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 сакавіка 2024 года
11.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 07 сакавіка 2024 года
04.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 лютага 2024 года
26.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 16 па 22 лютага 2024 года
23.02.2024
Са Святам!
19.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 9 па 15 лютага 2024 года
12.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 2 па 8 лютага 2024 года
05.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 студзеня па 01 лютага 2024 года