Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 верасня па 03 кастрычніка 2024 года

За перыяд з 20 верасня па 03 кастрычніка 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 24 выпадках выяўлення:

заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадакі на на зрэзаных кветках хрызантэм (155 шт.);

белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 2 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм (155 шт.);

гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 5 выпадкаў у насенні рапсу харчовага (117,7 т);

чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 14 выпадкаў у шроце соевым (964,15 т);

вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых (16,144 т).

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - шматгадовая расліна, якое засмечвае амаль усе палявыя культуры, а таксама сады, агароды, расце на абочынах і адхонах чыгунак і аўтамабільных дарог, па берагах рэк, на лугах, пустках, пашы, у населеных пунктах, пры гэтым на 50-80% можа выцясняць усе іншыя расліны. Гэтаму садзейнічае магутная каранёвая сістэма і хуткі рост. Расліны гарчака паўзучага атрутныя і, у выпадку яго паглынання, выклікаюць атручванні шматлікіх відаў жывёл, а прымесь яго ў збожжы, зялёнай масе, сене ці саломе значна змяншае якасць прадукцыі. Занос гэтага пустазелля адбываецца часцей за ўсё з засмечаным насенным матэрыялам, з сенам, саломай. Акрамя таго, плод-кошык пераносяцца на значныя адлегласці адталымі, паводкавымі і паліўнымі водамі. Паспяховая барацьба з гарчаком паўзучым вельмі цяжкая і ўключае шэраг агратэхнічных і хімічных мерапрыемстваў, таму захаванне каранцінных мер (нагляд за чысцінёй пасяўнога і перавазімага матэрыялу) - галоўная ўмова добрага выніку.

 


07.10.2024

Іншыя навіны

05.08.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 ліпеня па 1 жніўня 2024 года

29.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 ліпеня 2024 года

25.07.2024
Аб пераліке юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць аптовы гандаль сродкамі аховы раслін

22.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 ліпеня 2024 года

15.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 ліпеня 2024 года

08.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 чэрвеня па 04 ліпеня 2024 года

01.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 чэрвеня 2024 года

26.06.2024
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2021 г. № 746

24.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 чэрвеня 2024 года

17.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 07 па 13 чэрвеня 2024 года


Навіны 11 - 20 из 140
Страницы:

Зварот да спісу