Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 верасня па 03 кастрычніка 2024 года
За перыяд з 20 верасня па 03 кастрычніка 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 24 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадакі на на зрэзаных кветках хрызантэм (155 шт.);
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 2 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм (155 шт.);
– гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 5 выпадкаў у насенні рапсу харчовага (117,7 т);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 14 выпадкаў у шроце соевым (964,15 т);
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых (16,144 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - шматгадовая расліна, якое засмечвае амаль усе палявыя культуры, а таксама сады, агароды, расце на абочынах і адхонах чыгунак і аўтамабільных дарог, па берагах рэк, на лугах, пустках, пашы, у населеных пунктах, пры гэтым на 50-80% можа выцясняць усе іншыя расліны. Гэтаму садзейнічае магутная каранёвая сістэма і хуткі рост. Расліны гарчака паўзучага атрутныя і, у выпадку яго паглынання, выклікаюць атручванні шматлікіх відаў жывёл, а прымесь яго ў збожжы, зялёнай масе, сене ці саломе значна змяншае якасць прадукцыі. Занос гэтага пустазелля адбываецца часцей за ўсё з засмечаным насенным матэрыялам, з сенам, саломай. Акрамя таго, плод-кошык пераносяцца на значныя адлегласці адталымі, паводкавымі і паліўнымі водамі. Паспяховая барацьба з гарчаком паўзучым вельмі цяжкая і ўключае шэраг агратэхнічных і хімічных мерапрыемстваў, таму захаванне каранцінных мер (нагляд за чысцінёй пасяўнога і перавазімага матэрыялу) - галоўная ўмова добрага выніку.
07.10.2024
Іншыя навіны
15.04.2020
Інфармацыя аб сродках абароны раслін, дазволеных для прымянення рэшткаў (15.04.2020)
21.01.2020
Увазе ўсіх суб'ектаў гаспадарчай дзейнасці
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
24.12.2019
Семінар-нарада па пытаннях льнаводства