Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 04 па 10 кастрычніка 2024 года
За перыяд з 04 па 10 кастрычніка 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 11 выпадках выяўлення:
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (5 шт.);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкі ў соі харчовай (113,68 т);
– гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 1 выпадак у насенні рапсу харчовага (25,0 т);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 5 выпадкаў у шроце соевым (307,74 т);
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 1 выпадак у таматах свежых (3,602 т);
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых (3,602 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
14.10.2024
Іншыя навіны
28.07.2023
Фітасанітарная сітуацыя ў пасадках бульбы па стане на 28.07.2023
10.07.2023
Увазе заяўнікаў!
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год