Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 04 па 10 кастрычніка 2024 года

За перыяд з 04 па 10 кастрычніка 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 11 выпадках выяўлення:

белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (5 шт.);

амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкі ў соі харчовай (113,68 т);

гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 1 выпадак у насенні рапсу харчовага (25,0 т);

чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 5 выпадкаў у шроце соевым (307,74 т);

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 1 выпадак у таматах свежых (3,602 т);

вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых (3,602 т).

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.


14.10.2024

Іншыя навіны

02.03.2020
Аб удзеле ў рабочай сустрэчы па абмеркаванні пытанняў аб адзіных патрабаванняў у сферы вытворчасці і звароты насення

24.02.2020
Аб адзіных метадах вызначэння сартавых якасцяў насення сельскагаспадарчых раслін у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза

21.01.2020
Увазе ўсіх суб'ектаў гаспадарчай дзейнасці

13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года

24.12.2019
Семінар-нарада па пытаннях льнаводства

17.12.2019
Увага!!! Усім удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць у міжнародным гандлі драўняны ўпаковачны матэрыял, а таксама займаюцца апрацоўкай і маркіроўкай драўнянага ўпаковачнага матэрыялу

09.12.2019
Дадатак да Дзяржаўнага рэестра сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова ад 6 снежня 2019 года)

09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах

02.12.2019
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 лістапада 2019 года

27.11.2019
Бульба - хлебу падпора!


Навіны 131 - 140 из 145
Страницы:

Зварот да спісу