Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 11 па 17 кастрычніка 2024 года
За перыяд з 11 па 17 кастрычніка 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм і 2 выпадка на свежым салаце;
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкі ў соі харчовай ;
– гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 1 выпадак у насенні льна харчовага;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 6 выпадкаў у шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – небяспечнае каранціннае пустазелле, якое можа быць завезена ў Рэспубліку Беларусь са збожжам кукурузы, соі, соевым шротам і іншымі культурамі з краін, дзе яна шырока распаўсюджана (Амерыка, Афрыка, Азія, Аўстралія). B. pilosa з'яўляецца агрэсіўным відам, чаму спрыяе хуткі рост і вялікі габітус расліны. Яна засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, расце ў садах, на пашах, а таксама на ўгоддзях не сельскагаспадарчага прызначэння з парушаным прыродным пакровам (пустыры, абочыны дарог), выдатна сябе адчувае на розных відах глеб. Шкоднасць чарады валасістай для сельскагаспадарчай вытворчасці абумоўлена паніжэннем ураджайнасці культур і засмечаннем ўраджая. Экстракты з раслін чарады валасістай запавольваюць прарастанне насення іншых раслін.
21.10.2024
Іншыя навіны
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства
27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін
06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства
12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства
03.02.2022
УВАГА !!! Новы нарматыўны прававы акт у нагляднай дзейнасці
01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін
14.01.2022
Дробная фасоўка