Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 па 24 кастрычніка 2024 года
За перыяд з 18 па 24 кастрычніка 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на свежым салаце;
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 3 выпадкі ў семенах льна харчовага ;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 7 выпадкаў у шроце соевым;
– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак ў таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Вірус мазаікі пепіна (PepMV) з'яўляецца адным з найбольш небяспечных захворванняў таматаў у свеце. Патаген заражае баклажан, перац, бульбу, пепіна і іншыя расліны сямейства Пасленавыя. Найбольш тыповым сімптомам, які выклікае вірус, з'яўляецца мармуровасць пладоў тамата. Інфіктаваныя плады маюць нераўнамерную афарбоўку, часта рэпаюцца і ўздуваюцца. Да іншых сімптомаў PepMV адносяцца востраканечнасць верхавін і жоўтая плямістасць лісця, хлароз. Акрамя гэтага, вірус можа ўзмацняць сімптомы фізіялагічных парушэнняў, у тым ліку абескаляроўванне (нераўнамернае паспяванне) і парэпанне пладоў. PepMV не толькі прыводзіць да пагаршэння якасці, але таксама можа выклікаць значныя страты прадукцыі - да 4-30%. Крыніцай заражэння вірусам з'яўляюцца насенне, свежыя плады тамата, сок хворай расліны. Узбуджальнік лёгка перадаецца падчас догляду за раслінамі праз адзенне і рукі рабочых, інструменты, апыляльнікаў (чмялі), а праз карані раслін з дапамогай пажыўных раствораў.
28.10.2024
Іншыя навіны
15.04.2020
Інфармацыя аб сродках абароны раслін, дазволеных для прымянення рэшткаў (15.04.2020)
21.01.2020
Увазе ўсіх суб'ектаў гаспадарчай дзейнасці
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
24.12.2019
Семінар-нарада па пытаннях льнаводства