Навіны

Аб выяўленых парушэннях заканадаўства ў галіне насенняводства сельскагаспадарчых раслін пры правядзенні мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару ў 2024 годзе

У 2024 годзе спецыялістамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін» і яго тэрытарыяльнымі арганізацыямі было праведзена 6613 мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару (далей – мерапрыемствы) у дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне насенняводства сельскагаспадарчых раслін.

У ходзе правядзення гэтых мерапрыемстваў было выяўлена 1943 парушэнні ў галіне насенняводства сельскагаспадарчых раслін. З мэтай устаранення суб'ектамі насенняводства выяўленых парушэнняў, у іх адрас было вынесена 1843 патрабаванні (прадпісанні).

Найбольш часта сустракаемымі парушэннямі ў галіне насенняводства сельскагаспадарчых раслін з'яўляліся:

рэалізацыя насення сельскагаспадарчых раслін гатункавыя і пасяўныя якасці якіх не пацверджаны адпаведнымі дакументамі, а таксама прыналежных да сартоў, не ўключаных у дзяржаўны рэестр сартоў сельскагаспадарчых раслін, што з'яўляецца парушэннем артыкула 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. нумар 102-З "Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін";

невыкананне парадку захоўвання і маркіроўкі насення сельскагаспадарчых раслін, што з'яўляецца парушэннем пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2021 г. нумар 48 "Аб парадку дапрацоўкі, захоўвання, рэалізацыі, транспарціроўкі, упакоўкі, маркіроўкі насення сельскагаспадарчых раслін";

невыкананне парадку афармлення пасведчання на насенне сельскагаспадарчых раслін і неадпаведнасць устаноўленай яго формы, што з'яўляецца парушэннем пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2021 г. нумар 47 "Аб зацвярджэнні афармлення пасведчання на насенне сельскагаспадарчых раслін і ўстанаўленні яго формы";

пагаршэнне пасяўных якасцей насення сельскагаспадарчых раслін пры іх захоўванні, транспарціроўцы і ўпакоўцы да значэнняў, якія не адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2015 г. № 37 "Аб устанаўленні патрабаванняў да гатункавых і пасяўных якасцей насення сельскагаспадарчых раслін".

Звяртаем увагу, што за парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў галіне насенняводства сельскагаспадарчых раслін і за невыкананне, неналежнае выкананне або несвоечасовае выкананне пісьмовага патрабавання (прадпісання) аб устараненні парушэнняў прымяняюцца меры адміністрацыйнай адказнасці па артыкулах 16.39 і 24.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Так, у 2024 годзе па выніках нагляднай дзейнасці было складзена 9 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях: 4 - высеў насення сельскагаспадарчых раслін пасяўныя якасці якіх не пацверджаны адпаведнымі дакументамі; 3 – рэалізацыя насення сельскагаспадарчых раслін пасяўныя якасці якіх не пацверджаны адпаведнымі дакументамі; 1 - незахаванне парадку захоўвання насення сельскагаспадарчых раслін і 1 - невыкананне пісьмовага патрабавання (прадпісанні) аб ухіленні выяўленых парушэнняў.


27.01.2025

Іншыя навіны

19.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 9 па 15 лютага 2024 года

12.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 2 па 8 лютага 2024 года

05.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 студзеня па 01 лютага 2024 года

29.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 студзеня 2024 года

22.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 студзеня 2024 года

15.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 снежня 2023 года па 11 студзеня 2024 года

03.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 снежня 2023 года

26.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 снежня 2023 года

18.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 14 снежня 2023 года

18.12.2023
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь


Навіны 61 - 70 из 156
Страницы:

Зварот да спісу