
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 студзеня па 6 лютага 2025 года
За перыяд з 24 студзеня па 6 лютага 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 7 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) - 2 выпадкі на рукколе і на шпінаце свежых і 1 выпадак на зрэзаных кветках і бутонах руж;
– міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) - 1 выпадак у клеменцінах свежых;
– паўдневаамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 1 выпадак у таматах свежых;
– бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter)) - 1 выпадак у грушах свежых;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 1 выпадак у шрот соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Бурая маніліёзная гніль небяспечнае каранціннае захворванне пладовых культур, шырока распаўсюджанае ў многіх краінах свету. Да моцна паражаемых культур у першую чаргу адносяць костачкавыя – персік, нектарын, сліва, чарэшня, абрыкос, міндаль і інш. У меншай ступені паражаюцца – яблыня, груша, айва японская, кізіл, мушмула, вінаград. M. fructicola паражае ўсе надземныя органы расліны: почкі, маладыя пабегі, галіны, кветкі, плады і лісце (на сліве). Развіццё грыба адбываецца ў дзве фазы: апёку кветак і гнілі пладоў. Паражонныя плады згніваюць за некалькі дзён, ападаюць ці застаюцца вісець прымацаванымі да галін. Плады засыхаюць і муміфіціруюцца, што з'яўляецца характэрнай прыкметай захворвання. Бурая маніліёзная гніль можа амаль цалкам знішчыць ураджай ці значна скараціць яго, бо паражае кветкі і выклікае гніенне саспелых пладоў, як на дрэве, так і пасля збору ўраджая. Страты пасля збору ўраджаю больш сур'ёзныя, чым да збору, і звычайна адбываюцца пры захоўванні і транспарціроўцы, а ў некаторых выпадках і на стадыі апрацоўкі. Найбольш верагодным спосабам распаўсюджвання захворвання з'яўляецца заражаны пасадачны матэрыял успрымальнага гатунку, а таксама свежыя плады ў працэсе міжнароднага гандлю.
10.02.2025
Іншыя навіны
22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу ЗАТ «Аўгуст-Бел»
02.12.2022
Аб устанаўленні форм дакументаў у галіне насенняводства
09.09.2022
Тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб патрабаваннях да мінеральных угнаенняў»
22.07.2022
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства
27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін
06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства
12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства
03.02.2022
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне нагляднай дзейнасці
01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін
27.12.2021
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне насенняводства
17.11.2021
Увазе ўсих суб'ектаў насенняводства!
08.11.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства
12.08.2021
Увага!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства