
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 сакавіка па 03 красавіка 2025 года
За перыяд з 28 сакавіка па 03 красавіка 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 8 выпадках выяўлення:
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкi ў насеннi сланечнiка харчовага (44 т);
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых (5,1675 т);
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 2 выпадкi ў таматах свежых (18 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (ToBRFV) з'яўляецца сур'ёзнай праблемай для вытворцаў таматаў і перцаў, асноўных раслін-гаспадароў. Эканамічныя страты ў выніку заражэння вірусам звязаны з прыгнётам расліны-гаспадара, зніжэннем ураджайнасці і таварных якасцяў пладоў тамата і перцу, так за 4 месяцы вегетацыі заражаных раслін іх ураджайнасць зніжаецца да 50. Сімптомы праяўлення ToBRFV на раслінах: хлароз, мазаічны малюнак і плямістасць, якая часцей за ўсе назіраецца на маладых лісціках і бакавых парастках. Таксама адзначаюць уздзьмутасць і дэфармацыю ў выглядзе звужэння ліставой пласцінкі. Пры моцным паражэннi адбываецца завяданне, а потым пажаўценне і гібель раслiны. Галоўным шляхам распаўсюджвання ToBRFV на вялiкiя адлегласці з'яўляецца насенне, дзе інфекцыя захоўваецца некалькіх гадоў. З заражанага насення патаген інфікуе маладыя праросткі і перадаецца ў час пікіравання ці прышчэпа, г.зн. на ўсіх этапах фарміравання раслін да iх пасадкі на пастаяннае месца вегетацыі. Далей ад расліны да расліны вірус эфектыўна перадаецца механічна пры доглядавых працах, г.зн. падвязванне, выдаленне ліста, збор пладоў і інш. У выпадку апрацоўкі таматаў і перцаў на гідрапоніцы вірус распаўсюджвання з пажыўным растворам, аднак дадзеная крыніца інфекцыі меней значная ў параўнанні з механічнай перадачай віруса.
7.04.2025
Іншыя навіны
27.12.2021
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне насенняводства
17.11.2021
Увазе ўсих суб'ектаў насенняводства!
08.11.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства
12.08.2021
Увага!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства
04.08.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства
28.07.2021
Увага!!! Пчолы!
19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.
29.06.2021
Увага! Заключная апрацоўка азімага рапсу
29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб
18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін
13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС
24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.