Аб змяненні пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2022 г. № 32
На падставе абзаца трэцяга артыкула 91 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2022 г. № 32 «Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур» наступныя змяненні:
1.1. з прэамбулы словы «, падпункта 5.1 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2011 г. № 867,» выключыць;
1.2. з дадаткаў 1 і 2 да гэтай пастановы словы «прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства індывідуальнага прадпрымальніка;» і «прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) індывідуальнага прадпрымальніка;» выключыць;
1.3. з падпункта 1.3.1 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.1 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення пры дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць;
1.4. з падпункта 1.3.1 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.2 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення пры змене прэпаратыўнай формы або ўтрымання дзеючага рэчыва зарэгістраванага сродку аховы раслін або ўгнаення», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць;
1.5. з падпункта 1.3.1 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.3 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення з мэтай рознічнага продажу насельніцтву або пры пашырэнні сферы прымянення зарэгістраванага сродку аховы раслін або ўгнаення», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць;
1.6. з падпункта 1.3 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.4 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення пры змене гандлёвай назвы зарэгістраванага сродку аховы раслін або ўгнаення альбо ў выпадку змены заяўніка, пры змене вытворцы ўгнаення», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць;
1.7. з падпункта 1.3 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.5 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення для фасавання зарэгістраванага сродку аховы раслін або ўгнаення», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць;
1.8. з падпункта 1.3.1 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.6 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення пры пашырэнні сферы прымянення па культурах або прызначэнні зарэгістраванага сродку аховы раслін або ўгнаення», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць;
1.9. з падпункта 1.3.1 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.7 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін пры пашырэнні сферы прымянення па пераліку малых культур зарэгістраванага сродку аховы раслін», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць;
1.10. з падпункта 1.3.1 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.8 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення пры пашырэнні спектру прымянення, удакладненні рэгламенту прымянення, змяненні нормы расходу зарэгістраванага сродку аховы раслін або ўгнаення», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць.
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
6.04.2026
Іншыя навіны
08.11.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства
12.08.2021
Увага!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства
04.08.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства
28.07.2021
Увага!!! Пчолы!
19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.
29.06.2021
Увага! Заключная апрацоўка азімага рапсу
29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб
18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін
13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС
24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.









