Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 7 па 21 лістапада 2019 года
Па выніках праведзенага каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у перыяд з 7 па 21 лістапада 2019 года выяўлена ва ўвозiмых у Рэспубліку Беларусь імпартных падкаранцінных грузах у 3 выпадках 3 віды каранцінных аб'ектаў для дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Так, дзяржаўнымі інспектарамі па каранціне раслін у зрэзаных кветках хрызантэм (160 шт.), якія паступілі ў Рэспубліку са Славакіі (паходжанне - Нідэрланды), выяўлена ў 1 выпадку белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.).
Таксама, у 1 выпадку ў артышоку (1,134 т) з Латвіі (паходжанне - Францыя) выяўлены заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande).
У таматах свежых (15 т) з Турцыі ў 1 выпадку выяўлена амерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick)).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Белая іржа хрызантэм лічыцца шкодным захворваннем у краінах, якія займаюцца прамысловым вырошчваннем культуры. Грыб валодае высокім патэнцыялам адаптацыі і прыжывальнасці ў новых умовах. Масавае паражэнне раслін у цяпліцах можа выклікаць 80 % знішчэння ўраджаю, аж да поўнай страты колькасці раслін хрызантэм. Хвароба заражае ў асноўным лісце, радзей сцябло і кветкі, перадаецца з заражанымі чаранкамі і раслінамі хрызантэм, уключаючы зрэзаныя кветкі.
25.11.2019
Іншыя навіны
15.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 красавіка 2024 года
10.04.2024
Славянскі базар у Віцебску 2024
08.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 сакавіка па 04 красавіка 2024 года
01.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 сакавіка 2024 года
25.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 сакавіка 2024 года
18.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 сакавіка 2024 года
11.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 07 сакавіка 2024 года
04.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 лютага 2024 года