Навіны

Увага!!! Усім удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць у міжнародным гандлі драўняны ўпаковачны матэрыял, а таксама займаюцца апрацоўкай і маркіроўкай драўнянага ўпаковачнага матэрыялу

Дзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» звяртае Вашу ўвагу, што з 16 снежня 2018 года ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13.09.2018 № 670 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку допуску юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да ажыццяўлення дзейнасці па абеззаражванні і маркіроўцы драўнянага пакавальнага матэрыялу і ўнясенні змянення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156".

Гэтым Палажэннем вызначаны парадак допуску юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да ажыццяўлення дзейнасці па абеззаражванні і маркіроўцы драўнянага пакавальнага матэрыялу.

Таксама зацверджаны патрабаванні, якія прад'яўляюцца да суб'ектаў гаспадарання, якія займаюцца вышэйпаказанай дзейнасцю, і больш жорсткія меры адказнасці за парушэнне гэтых патрабаванняў.

Пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2018 г №77 "Аб устанаўленні форм дакументаў і ўнясенні змяненняў у пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 г. № 46" зацверджаны заява аб допуску юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да ажыццяўлення дзейнасці па абеззаражванні і маркіроўцы драўнянага пакавальнага матэрыялу і форма часопіса рэгістрацыі зробленага аб'ёму работ па абеззаражванні драўнянага пакавальнага матэрыялу.

Дзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання патрабаванняў да драўнянага пакавальнага матэрыялу, выкладзеных у Міжнародным стандарце па фітасанітарных мерах № 15 "Рэгуляванне драўнянага пакавальнага матэрыялу ў міжнародным гандлі".

У адпаведнасці з вышэйпаказаным стандартам, драўняны ўпаковачны матэрыял, які ўжываецца ў міжнародным гандлі, павінен быць выраблены з акоранай драўніны, апрацаваны адпаведным спосабам з мэтай знішчэння шкодных арганізмаў і прамаркіраваны па выніках праведзенай апрацоўкі, маркіроўка павінна быць прыкметнай і разборлівай.


17.12.2019

Іншыя навіны

15.11.2021
Аб уступленні ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь

08.11.2021
УВАГА !!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства

17.08.2021
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

12.08.2021
УВАГА!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства

04.08.2021
УВАГА!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства

28.07.2021
Увага! Пчолы!

19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.

29.06.2021
УВАГА! Заключная апрацоўка азімага рапсу

29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб

18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме


Навіны 101 - 110 из 145
Страницы:

Зварот да спісу