Увага!!! Усім удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць у міжнародным гандлі драўняны ўпаковачны матэрыял, а таксама займаюцца апрацоўкай і маркіроўкай драўнянага ўпаковачнага матэрыялу
Дзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» звяртае Вашу ўвагу, што з 16 снежня 2018 года ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13.09.2018 № 670 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку допуску юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да ажыццяўлення дзейнасці па абеззаражванні і маркіроўцы драўнянага пакавальнага матэрыялу і ўнясенні змянення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156".
Гэтым Палажэннем вызначаны парадак допуску юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да ажыццяўлення дзейнасці па абеззаражванні і маркіроўцы драўнянага пакавальнага матэрыялу.
Таксама зацверджаны патрабаванні, якія прад'яўляюцца да суб'ектаў гаспадарання, якія займаюцца вышэйпаказанай дзейнасцю, і больш жорсткія меры адказнасці за парушэнне гэтых патрабаванняў.
Пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2018 г №77 "Аб устанаўленні форм дакументаў і ўнясенні змяненняў у пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 г. № 46" зацверджаны заява аб допуску юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да ажыццяўлення дзейнасці па абеззаражванні і маркіроўцы драўнянага пакавальнага матэрыялу і форма часопіса рэгістрацыі зробленага аб'ёму работ па абеззаражванні драўнянага пакавальнага матэрыялу.
Дзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання патрабаванняў да драўнянага пакавальнага матэрыялу, выкладзеных у Міжнародным стандарце па фітасанітарных мерах № 15 "Рэгуляванне драўнянага пакавальнага матэрыялу ў міжнародным гандлі".
У адпаведнасці з вышэйпаказаным стандартам, драўняны ўпаковачны матэрыял, які ўжываецца ў міжнародным гандлі, павінен быць выраблены з акоранай драўніны, апрацаваны адпаведным спосабам з мэтай знішчэння шкодных арганізмаў і прамаркіраваны па выніках праведзенай апрацоўкі, маркіроўка павінна быць прыкметнай і разборлівай.
17.12.2019
Іншыя навіны
27.07.2020
Фітасанітарная сітуацыя ў пасевах сельскагаспадарчых культур у рэспубліцы па стане на 27.07.2020
24.07.2020
Аб пасяджэнні рабочай групы
19.06.2020
Аб фітасанітарнай сітуацыі ў пасевах сельскагаспадарчых культур па стане на 17.06.2020
01.06.2020
УВАГА!!! Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў
15.04.2020
Інфармацыя аб сродках абароны раслін, дазволеных для прымянення рэшткаў (15.04.2020)