Міжнародная дзейнасць

     Рэспубліка Беларусь у асобе ДУ "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" супрацоўнічае з Харчовай і Сельскагаспадарчай Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый (далей ФАО) і Еўрапейскай і Міжземнаморскай арганізацыяй па каранціне і ахове раслін (далей ЕАКАР).

     У межах дзейнасці ФАО функцыяніруе шматбаковы дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве па каранціну і ахое раслін - Міжнародная Канвенцыя па каранціну і ахове раслін (далей МККЗР). МККЗР ўступіла ў сілу для Рэспублікі Беларусь - 21 лютага 2005 г. (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2005 г. № 10).

     Гэта Міжнародны орган па стандартызацыі ў галіне фітасанітарыі. Канвенцыя з'яўляецца глабальным інструментам па гарманізацыі фітасанітарных мер пры камерцыйнай дзейнасці, у дачыненні да навакольнага асяроддзя.

     Асноўныя мэты:

  • вывучаць стан каранціну і аховы раслін у свеце і неабходнасць прыняцця фітасанітарных мер для папярэджання распаўсюджвання каранцінных шкодных арганізмаў у новыя краіны свету і іх інтрадукцыю ў рэгіёны, схільныя да небяспекі;
  • спрыяць прыняццю адпаведных фітасанітарных мер, накіраваных на барацьбу з карантыннымі шкоднымі арганізмамі;
  • распрацоўваць і прымяняць Міжнародныя стандарты па фітасанітарных мерах (далей МСФМ);
  • усталёўваць правілы і працэдуры для дазволу спрэчак.

Міжнародныя стандарты па фітасанітарных мерах (МСФМ)

INTERNATIONAL STANDARDS FOR PHYTOSANITARY MEASURES (ISPM)

(арыгіналы дакументаў і іх пераклады на сайце ФАО www.ippc.int)

Нумар стандарту Назва стандарту
МСФМ 1 Фітасанітарныя прынцыпы каранціну і аховы раслін і прымяненне фітасанітарных мер у міжнародным гандлі
МСФМ 2 Структура аналізу фітасанітарнай рызыкі (2007)
МСФМ 3 Кіраўніцтва па экспарце, перавозцы, імпарце і выпуску агентаў біялагічнай барацьбы і іншых карысных арганізмаў (2005)
МСФМ 4 Патрабаванні па ўстанаўленню свабодных зон
МСФМ 5 Гласарый фітасанітарных тэрмінаў
МСФМ 6 Кіраўніцтва па наглядзе
МСФМ 7 Сістэма сертыфікацыі з мэтаю экспарту
МСФМ 8 Вызначэнне статусу шкоднага арганізма ў зоне
МСФМ 9 Кіраўніцтва па праграмах ліквідацыі шкодных арганізмаў
МСФМ 10 Патрабаванні па ўстанаўленню свабодных месцаў і участкаў вытворчасці
МСФМ 11 Аналіз фітасанітарнай рызыкі для каранцінных шкодных арганізмаў, уключаючы аналіз рызыкі для навакольнага асяроддзя і рызыкі, які прадстаўляецца жывымі мадыфікаванымі арганізмамі (2004)
МСФМ 12 Фітасанітарныя сертыфікаты
МСФМ 13 Кіраўніцтва па натыфікацыі аб неадпаведнасці і экстраным дзеянні
МСФМ 14 Выкарыстанне інтэграваных мер у сістэмным падыходзе да кіравання фітасанітарнай рызыкай
МСФМ 15 Кіраўніцтва па рэгуляванні драўняных ўпаковачных матэрыялаў у міжнародным гандлі
МСФМ 16 Рэгуляваныя шкодныя арганізмы: канцэпцыя і прымяненне
МСФМ 17

Апавяшчэнне аб шкодных арганізмах
МСФМ 18

Кіраўніцтва па выкарыстанні апрамянення ў якасці фітасанітарнай меры
МСФМ 19 Кіраўніцтва па пераліках рэгуляваных шкодных арганізмаў
МСФМ 20

Кіраўніцтва па фітасанітарнай сістэме рэгламентацыі імпарту
МСФМ 21 Аналіз фітасанітарнай рызыкі для рэгуляваных некаранцінных шкодных арганізмаў (2004)
МСФМ 22 Патрабаванні па ўсталяванні зон з нізкай колькасцю шкодных арганізмаў
МСФМ 23 Кіраўніцтва па даглядзе
МСФМ 24 Кіраўніцтва па ўсталяванні і прызнанні эквівалентнасці фітасанітарных мер
МСФМ 25 Транзітныя грузы (2006)
МСФМ 26 Устанаўленне зонаў, свабодных ад пладовых мух (Tephritidae)
МСФМ 27 Дыягнастычныя пратаколы для рэгуляваных шкодных арганізмаў (2006)
МСФМ 28 Фітасанітарныя апрацоўкі супраць рэгуляваных шкодных арганізмаў (2007)
МСФМ 29 Прызнанне свабодных зон і зон з нізкай колькасцю шкодных арганізмаў (2007)
МСФМ 31 Методыкі адбору ўзораў ад грузаў (2008)
МСФМ 32 Катэгарызацыі тавараў у адпаведнасці з прадстаўляемымi імі фітасанітарнай рызыкай
МСФМ 33 Свабодны ад шкодных арганізмаў матэрыял для мiкракланальнага размнажэння і міні клубні бульбы (Solanum spp.), прызначанныя для міжнароднага гандлю (2010)
МСФМ 34 Стварэнне і эксплуатацыя станцый каранціну раслін пасля ўвозу (2010)
МСФМ 35 Сістэмны падыход да кіравання фітасанітарных рызыкай, прадстаўляемым пладовымі мухамі (Tephritidae)
МСФМ 36 Інтэграваныя меры для пасадачнага матэрыялу (2012)
МСФМ 37 Вызначэнне статусу расліны-гаспадара плода ў дачыненні да пладовых мух (Tephritidae)
МСФМ 38 Міжнароднае перамяшчэнне насення
МСФМ 39 Міжнароднае перамяшчэнне драўніны
МСФМ 40 Перамяшчэнне асяроддзяў вырошчвання з пасадачным матэрыялам у працэсе міжнароднага гандлю
МСФМ 41 Міжнароднае перамяшчэнне былых ва ўжыванні транспартных сродкаў, тэхнікі і абсталявання
МСФМ 42 Патрабаванні да выкарыстання цеплавых апрацовак у якасці фітасанітарных мер
МСФМ 43 Патрабаванні да выкарыстання фумігацыі ў якасці фітасанітарнай меры



Стандарты ЕАКАР

Фітасанітарныя працэдуры

(арыгіналы дакументаў на сайце ЕАКАР www.eppo.int)

Нумар стандарту Назва стандарту
РМ 3/29 (1) Агульная працэдура дагляду на экспарт для цяплічных гаспадарак і гадавальнікаў
РМ 3/37 (2) Tilletia indica (iндыйская галаўня пшаніцы): дагляд насення пшаніцы
РМ 3/54 (1) Вырошчванне раслін у пажыўным асяроддзі перад экспартам
РМ 3/61 Свабодныя зоны і сістэмы вытворчасці і распаўсюджвання матэрыялу, вольнага ад каранцінных шкодных для бульбы арганізмаў
РМ 3/64 (1) Наўмысны імпарт арганізмаў, якія з'яўляюцца шкоднымі або патэнцыйна шкоднымі для раслін
РМ 3/66 (2) Кіраўніцтва па кіраванні фітасанітарнай рызыкай, звязанай з біялагічнымі адыходамі расліннага паходжання
РМ 3/67 (1) Кіраўніцтва па кіраванні інвазіўнымi чужароднымі раслінамі або патэнцыйна інвазіўнымi чужароднымі раслінамі, якія мяркуецца імпартаваць або якія былі наўмысна імпартаваны
РМ 3/68 (1) Тэставанне сартоў бульбы для ацэнкі іх устойлівасці да Globodera rostochiensis і Globodera pallida
РМ 3/69 (1) Адбор узораў клубняў бульбы на выяўленне Meloidogyne chitwoodi і M. fallax
РМ 3/70 (1) Сертыфікацыя клубняў бульбы на экспарт і іх праверка на адпаведнасць пры імпарце
РМ 3/71 (1) Агульная працэдура дагляду культур бульбы
РМ 3/74 (1) Кіраўніцтва ЕАКАР па распрацоўцы правілаў па садоўніцтву і інвазіўным чужародным раслінам
РМ 3/75 (1) Адбор узораў глебы з клубняў харчовай бульбы на выяўленне Globodera rostochiensis i Globodera pallidа перад экспартам і пры імпарце
РМ 3/80 (1) Дагляд грузаў насення Solanum lycopersicum
PM 3/81 (1) Дагляд грузаў на наяўнасць Xylella fastidiosa
PM 3/82 (1) Дагляд месцаў вытворчасці на наяўнасць Хylella fastidiosa

     Еўрапейская і міжземнаморская арганізацыя па каранціну і ахове раслін – гэта рэгіянальная арганізацыя па каранціне і ахове раслін, якая з'яўляецца і членам МККЗР. Асноўная мэта ЕАКАР: міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне каранціну раслін і прымянення прэпаратаў для аховы раслін. Дадзеная арганізацыя ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна Канвенцыі ЕАКАР.

     Рэспубліка Беларусь далучылася да ЕАКАР 27 мая 2002 года (Закон Рэспублікі Беларусь ад 27 мая 2002 года № 107-3 "Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі аб стварэнні Арганізацыі аховы расліннага свету Еўропы і Міжземнамор'я").





Міжурадавыя Пагадненні Рэспублікі Беларусь у галіне каранціну і аховы раслін



Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Іран аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Ангола аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Куба аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін

Пагадненне дзяржаў-удзельніц СНД аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну раслін

Пагадненне аб стварэнні Каардынацыйнага савета па каранціну раслін дзяржаў-удзельніц СНД