Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 студзеня 2024 года
За перыяд з 12 па 18 студзеня 2024 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення:
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 3 выпадка ў насенні сланечніка харчовага (60,0 т);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 2 выпадка ў соевым шроце (135,7 т);
– вірус мазаікі пэпiна (Pepino mosaic virus) – 2 выпадка ў таматах свежых (0,156 т);
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадка ў таматах свежых (16,0 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Чарада валасістая, Bidens рilosa L. - небяспечнае каранціннае пустазелле, агрэсіўнае, цяжка выкараняецца, засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, сады, пашы, а таксама ўгоддзі не сельскагаспадарчага прызначэння. Арэал гэтай расліны дастаткова шырокі і ахоплівае некалькі кантынентаў: Еўропу, Азію, Амерыку. Шкоднасць B. pilosa выяўляецца ў зніжэнні ўраджайнасці культурных раслін з-за хуткага росту і вялікага памеру пустазелля. Акрамя гэтага, устаноўлена, што экстракт з раслін чарады волосістой запавольвае прарастанне насення соі і арахіса. Пры гэтым інгібітары прарастання захоўваюцца ў сухіх частках раслін, а пры раскладанні раслінных астаткаў вызваляюцца ў глебу.
Насенне чарады валасістай могуць быць завезены на тэрыторыю нашай рэспублікі са збожжам і шротам соі, кукурузы, сланечніка, насеннем кветак і іншых культур з краін, дзе пустазелле мае шырокае распаўсюджванне. Калючыя шчацінкі насення лёгка чапляюцца да поўсці жывёл, адзення чалавека і такім чынам разносяцца на далёкія адлегласці.
22.01.2024
Іншыя навіны
24.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 чэрвеня 2024 года
17.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 07 па 13 чэрвеня 2024 года
10.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 31 мая па 6 чэрвеня 2024 года
03.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 па 30 мая 2024 года
27.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 мая 2024 года
20.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 мая 2024 года
15.05.2024
Аб сродках аховы раслін, якія прыйшлі ў непрыдатнасць
15.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 03 па 09 мая 2024 года