Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 16 па 22 лютага 2024 года
За перыяд з 16 па 22 лютага 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 16 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) - 1 выпадак у хрызантэме ў субстраце (8 шт.);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 9 выпадкаў у насенні сланечніка харчовага (188,8 т);
– гарчак паўзучы (Acroptilon repens L.) - 1 выпадак у насенні рыжака алейнага на перапрацоўку (19,430 т);
– вірус карычневай маршчыністай пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых (58,243 т);
– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых (5,688 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Гарчак паўзучы вядомы як адзін з найбольш злосных і цяжкавыкараняльных мнагалетнікаў сямейства складанакветкавых. Расліна дасягае ў вышыню 75 см і мае добра развітую каранёвую сістэму з магутным вертыкальным стрыжнем, дзякуючы якому гарчак можа выжываць у перыяды працяглай засухі. Насенне пустазелля захоўвае сваю ўсходжасць нават праз пяць гадоў. Гарчак паўзучы надзвычай шкодны. Ураджайнасць іншых культур на моцна засмечаных участках зніжаецца на 50-70%. Асноўная прычына такога зніжэння ўраджайнасці - вострая барацьба за вільгаць і пажыўныя рэчывы, якія ён засвойвае з глебы ў 2-5 разоў больш, чым культурныя расліны. Змагацца з гарчаком надзвычай цяжка.
26.02.2024
Іншыя навіны
18.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 сакавіка 2024 года
11.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 07 сакавіка 2024 года
04.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 лютага 2024 года
23.02.2024
Са Святам!
19.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 9 па 15 лютага 2024 года
12.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 2 па 8 лютага 2024 года
05.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 студзеня па 01 лютага 2024 года
29.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 студзеня 2024 года