Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 16 па 22 лютага 2024 года

За перыяд з 16 па 22 лютага 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 16 выпадках выяўлення:

– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) - 1 выпадак у хрызантэме ў субстраце (8 шт.);

амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 9 выпадкаў у насенні сланечніка харчовага (188,8 т);

гарчак паўзучы (Acroptilon repens L.) - 1 выпадак у насенні рыжака алейнага на перапрацоўку (19,430 т);

вірус карычневай маршчыністай пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых (58,243 т);

вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых (5,688 т).

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Гарчак паўзучы вядомы як адзін з найбольш злосных і цяжкавыкараняльных мнагалетнікаў сямейства складанакветкавых. Расліна дасягае ў вышыню 75 см і мае добра развітую каранёвую сістэму з магутным вертыкальным стрыжнем, дзякуючы якому гарчак можа выжываць у перыяды працяглай засухі. Насенне пустазелля захоўвае сваю ўсходжасць нават праз пяць гадоў. Гарчак паўзучы надзвычай шкодны. Ураджайнасць іншых культур на моцна засмечаных участках зніжаецца на 50-70%. Асноўная прычына такога зніжэння ўраджайнасці - вострая барацьба за вільгаць і пажыўныя рэчывы, якія ён засвойвае з глебы ў 2-5 разоў больш, чым культурныя расліны. Змагацца з гарчаком надзвычай цяжка.

 


26.02.2024

Іншыя навіны

31.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 26 кастрычнiка 2023 года

16.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 верасня па 12 кастрычнiка 2023 года

12.09.2023
Дэсiкацiя кукурузы

23.08.2023
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

28.07.2023
Фітасанітарная сітуацыя ў пасадках бульбы па стане на 28.07.2023

10.07.2023
Увазе заяўнікаў!

06.07.2023
Аб змяненні пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 11.04.2022 № 36

12.06.2023
Інфармацыя аб правядзенні семінара на тэму "Сродкі аховы раслін - галоўны інструмент у барацьбе са шкоднымі арганізмамі"

01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін

17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін


Навіны 31 - 40 из 113
Страницы:

Зварот да спісу