Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 ліпеня 2024 года

За перыяд з 19 па 25 ліпеня 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 13 выпадках выяўлення:

- усходняя пладажорка (Grapholita molesta Busck.) - 1 выпадак у персіках свежых (19,2 т);

- міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) - 1 выпадак у персіках свежых (7,76 т);

- чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 5 выпадкаў у шроце соевым (303,26 т);

- амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 3 выпадкі ў соі харчовай (103,0 т) і 1 выпадак у шроце соевым (53,2 т);

- бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter)) - 1 выпадак у абрыкосах свежых (19,452 т);

- белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (80 шт.).

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Усходняя пладажорка - небяспечны, каранцінны шкоднік пладовых культур з сямейства ліставертак. Асаблівасцю гэтага віду, у адрозненне ад іншых блізкіх відаў пладажорак (слівовай, яблыннай і інш.), з'яўляецца здольнасць пашкоджваць не толькі плады, але і маладыя пабегі персіка, слівы, абрыкоса, яблыні, грушы, айвы, вішні, чарэшні і шмат іншых культур. Адрадзіўшыяся гусеніцы ўкараняюцца ў верхнюю частку маладога пабега і выгрызаюць усярэдзіне яго падоўжны ход, у выніку чаго верхавіны пашкоджаных пабегаў марнеюць і нікнуць. Месцы ўкаранення гусеніц часта пазначаюцца кропелькамі камедзі і экскрыментамі. Пры пашкоджанні пладоў гусеніцы (2-га і наступных пакаленняў) кормяцца мякаццю, насеннем, часам пранікаюць ўнутр яшчэ не зацвярдзелых костачак. Пры масавым размнажэнні папуляцыя ўсходняй пладажоркі здольна знішчыць ад 50 да 100% ураджаю.

 


29.07.2024

Іншыя навіны

06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства

27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін

06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства

12.05.2022
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства

11.03.2022
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

03.02.2022
УВАГА !!! Новы нарматыўны прававы акт у нагляднай дзейнасці

01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін

27.01.2022
Да ўвагі суб'ектаў, якія ажыццяўляюць правядзенне тэндэраў, аўкцыёнаў, электронных таргоў па закупцы сродкаў аховы раслін!

14.01.2022
Дробная фасоўка


Навіны 71 - 80 из 130
Страницы:

Зварот да спісу