Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 жніўня 2024 года
За перыяд з 23 па 29 жніўня 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 15 выпадках выяўлення:
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 3 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм (555 шт.);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 9 выпадкаў у шроце соевым (571,78 т);
– гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) – 1 выпадак у насенні рапсу харчовага (25,0 т), 1 выпадак у насенні каляндра харчовага (22 т) і 1 выпадак у насенні лёну харчовага (30 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Белая іржа хрызантэм небяспечнае каранціннае захворванне ў краінах, якія займаюцца прамысловай гадоўляй гэтай кветкавай культуры. Грыб валодае высокім патэнцыялам адаптацыі і прыжывальнасці ў новых умовах, што садзейнічае яго хуткаму распаўсюджванню. Хварэе, у асноўным, лісце (асабліва маладыя тканіны), радзей сцеблі і кветкі. На лісцях з`яўляюцца першапачаткова невялікія светла-зялёныя ці бледна-жоўтыя плямы, якія ўтвараюцца як на верхнім, так і на ніжнім баку. З часам плямы павялічваюцца і становяцца ярка-жоўтымі, а іх цэнтр набывае карычневы колер і ўціскаецца ўнутр. Хворыя лісце, як правіла, заўчасна адміраюць, і расліны выглядаюць, як абпаленыя. Споры лёгка пераносяцца ветрам і ва ўмовах высокай вільготнасці лёгка прарастаюць на здаровым лісці і заражаюць кветку. Масавае паражэнне раслін у цяпліцах можа выклікаць знішчэнне да 80% ураджая. У выпадку акліматызацыі ўзбуджальніка выкараненне хваробы надзвычай дарагое і працаёмкае, т.я. інтэнсіфікацыя вытворчасці хрызантэм у цяпліцах забяспечвае ідэальныя ўмовы для развіцця хваробы. Лепшай прафілактыкай дадзенага захворвання з'яўляецца выкарыстанне здаровага пасадкавага матэрыялу хрызантэм.
02.09.2024
Іншыя навіны
27.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 мая 2024 года
20.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 мая 2024 года
15.05.2024
Аб сродках аховы раслін, якія прыйшлі ў непрыдатнасць
15.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 03 па 09 мая 2024 года
06.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 красавіка па 02 мая 2024 года
29.04.2024
Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь " Аб карантыне і ахове раслін»
29.04.2024
Паважаныя калегі!
29.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 красавіка 2024 года
22.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 красавіка 2024 года