Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 студзеня па 01 лютага 2024 года

За перыяд з 26 студзеня па 01 лютага 2024 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:
міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) – 1 выпадак у апельсінах свежых (19,86 т);
амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак у насенні харчовага рапсу (20,59 т);
чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у соевым шроце (67,7 т);
–  вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадка ў таматах свежых (2,304 т) i ў перцы свежым (1,0 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. 
          Даведачна: Міжземнаморская пладовая муха - прадстаўнік мух-пестракрылак, каранцінны аб'ект, небяспечны шкоднік пладовых культур. Распаўсюджана на тэрыторыі многіх краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Амерыкі, Аўстраліі, Акіяніі. Ceratitis capitata - шырокі паліфаг, аддае перавагу апельсінам, мандарынам, клеменцінам, абрыкосам, персікам, вішні, чарэшні, сліве, хурме, гранатам, інжыру, бананам і г.д. Шкодзяць лічынкі, сілкуючыся мякаццю пладоў, якія цалкам руйнуюцца і становяцца непрыдатнымі для ўжывання ў ежу, хоць вонкавыя прыкметы заражэння на пладах, як правіла, адсутнічаюць. Страты ўраджаю пры масавым развіцці шкодніка могуць складаць ад 80 да 100%. Распаўсюджваецца фітафаг у любой стадыі свайго развіцця (яйка, лічынка, пупарый або імага). Звычайна гэта адбываецца пры экспарце з месцаў пасялення шкодніка разам з заражанымі пладамі, саджанцамі, тарай або глебай. Найбольш эфектыўнымі мерамі барацьбы з распаўсюджваннем міжземнаморскай пладовай мухі з'яўляецца дбайны дагляд партый прадуктаў, знішчэнне або абеззаражанне заражаных пладоў.


05.02.2024

Іншыя навіны

15.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 ліпеня 2024 года

08.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 чэрвеня па 04 ліпеня 2024 года

01.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 чэрвеня 2024 года

26.06.2024
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2021 г. № 746

24.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 чэрвеня 2024 года

17.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 07 па 13 чэрвеня 2024 года

10.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 31 мая па 6 чэрвеня 2024 года

03.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 па 30 мая 2024 года

27.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 мая 2024 года

20.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 мая 2024 года


Навіны 1 - 10 из 126
Страницы:

Зварот да спісу