УВАГА! НЕБЯСПЕЧНЫ КАРАНЦІННЫ ШКОДНІК - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!
Дзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" звяртае Вашу ўвагу на павелічэнне выпадкаў выяўлення каранціннага аб'екта – карычнева-мармуровага клапа (Halyomorpha halys) ў краінах Еўрапейскага кантынента.
Аб выяўленні Halyomorpha halys паведамілі: Балгарыя (2016), Бельгія (2017, 2019), Швецыя (2016, 2018), Ісландыя (2019), Швейцарыя( 2019), Мальта( 2018), Італія (2018), Албанія (2018), Украіна (2018), паўднёвая частка Польшчы (2018), паўднёвая частка Расіі (2018).
Карычнева-мармуровы клоп шкоднасны на ўсіх стадыях развіцця, імага і лічынкі высмоктваюць сокі раслін, зніжаючы і знішчаючы ўраджай. Дзякуючы хуткасці развіцця, шкоднік можа даваць да 6 пакаленняў у год.
Асаблівую небяспеку карычнева-мармуровы клоп прадстаўляе ў сувязі з выключнай шматяднасцю, пашкоджваючы больш за 300 відаў раслін. Найбольшую шкоду прычыняе пладовым культурам (семечкавым, костачкавым) і ягадам (маліне, вінаграду і інш.). Можа шкодзіць гародніне (перцу, таматам, агуркам), бабовым (фасолі, соі) і збожжавым культурам (кукурузе). Таксама пашкоджвае дэкаратыўныя расліны (клён, кіпарыс, гібіскус, бружмель, шыпшыннік, вярба і інш.). Пры адсутнасці прыдатных культурных раслін здольны выжываць і развівацца на дзікай і пустазельнай расліннасці.
Дарослыя клапы добра лётаюць (з хуткасцю да 3 м у секунду) і могуць самастойна рассяляцца на вялікія адлегласці, і на яшчэ большыя - са спадарожнымі грузамі і транспартам. Найбольш верагоднымі шляхамі пранікнення карычнева-мармуровага клапа з'яўляюцца транспартныя сродкі, кантэйнеры і грузы (асабліва расліны і раслінная прадукцыя, а таксама прамысловыя тавары і прамысловае абсталяванне). Карычнева-мармуровы клоп таксама можа пракрасціся з садавінай і гароднінай у ручной паклажы і на транспартных сродках з любым грузам.
У сувязі з фітасанітарнай сітуацыяй у пагранічных пунктах пропуску Рэспублікі Беларусь узмоцнены кантроль за ўвозам падкаранціннай прадукцыі, у тым ліку ў ручной паклажы пасажыраў.
Пры выяўленні шкоднікаў з падобнымі знешнімі прыкметамі просім паведамляць у бліжэйшую Дзяржаўную інспекцыю па насенняводству, каранціну і ахове раслін па тэлефонах, пазначаных на сайце www.ggiskzr.by ў раздзеле «Кантакты».
ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ
26.06.2019
Іншыя навіны
15.04.2020
Інфармацыя аб сродках абароны раслін, дазволеных для прымянення рэшткаў (15.04.2020)
21.01.2020
Увазе ўсіх суб'ектаў гаспадарчай дзейнасці
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
24.12.2019
Семінар-нарада па пытаннях льнаводства