УВАГА! НЕБЯСПЕЧНЫ КАРАНЦІННЫ ШКОДНІК - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!
Дзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" звяртае Вашу ўвагу на павелічэнне выпадкаў выяўлення каранціннага аб'екта – карычнева-мармуровага клапа (Halyomorpha halys) ў краінах Еўрапейскага кантынента.
Аб выяўленні Halyomorpha halys паведамілі: Балгарыя (2016), Бельгія (2017, 2019), Швецыя (2016, 2018), Ісландыя (2019), Швейцарыя( 2019), Мальта( 2018), Італія (2018), Албанія (2018), Украіна (2018), паўднёвая частка Польшчы (2018), паўднёвая частка Расіі (2018).
Карычнева-мармуровы клоп шкоднасны на ўсіх стадыях развіцця, імага і лічынкі высмоктваюць сокі раслін, зніжаючы і знішчаючы ўраджай. Дзякуючы хуткасці развіцця, шкоднік можа даваць да 6 пакаленняў у год.
Асаблівую небяспеку карычнева-мармуровы клоп прадстаўляе ў сувязі з выключнай шматяднасцю, пашкоджваючы больш за 300 відаў раслін. Найбольшую шкоду прычыняе пладовым культурам (семечкавым, костачкавым) і ягадам (маліне, вінаграду і інш.). Можа шкодзіць гародніне (перцу, таматам, агуркам), бабовым (фасолі, соі) і збожжавым культурам (кукурузе). Таксама пашкоджвае дэкаратыўныя расліны (клён, кіпарыс, гібіскус, бружмель, шыпшыннік, вярба і інш.). Пры адсутнасці прыдатных культурных раслін здольны выжываць і развівацца на дзікай і пустазельнай расліннасці.
Дарослыя клапы добра лётаюць (з хуткасцю да 3 м у секунду) і могуць самастойна рассяляцца на вялікія адлегласці, і на яшчэ большыя - са спадарожнымі грузамі і транспартам. Найбольш верагоднымі шляхамі пранікнення карычнева-мармуровага клапа з'яўляюцца транспартныя сродкі, кантэйнеры і грузы (асабліва расліны і раслінная прадукцыя, а таксама прамысловыя тавары і прамысловае абсталяванне). Карычнева-мармуровы клоп таксама можа пракрасціся з садавінай і гароднінай у ручной паклажы і на транспартных сродках з любым грузам.
У сувязі з фітасанітарнай сітуацыяй у пагранічных пунктах пропуску Рэспублікі Беларусь узмоцнены кантроль за ўвозам падкаранціннай прадукцыі, у тым ліку ў ручной паклажы пасажыраў.
Пры выяўленні шкоднікаў з падобнымі знешнімі прыкметамі просім паведамляць у бліжэйшую Дзяржаўную інспекцыю па насенняводству, каранціну і ахове раслін па тэлефонах, пазначаных на сайце www.ggiskzr.by ў раздзеле «Кантакты».
ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ
26.06.2019
Іншыя навіны
14.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 04 па 10 кастрычніка 2024 года
07.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 верасня па 03 кастрычніка 2024 года
23.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 06 па 19 верасня 2024 года
09.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 30 жніўня па 5 верасня 2024 года
02.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 жніўня 2024 года
26.08.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў у тэрмін з 16 па 22 жніўня 2024 года
19.08.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 02 па 15 жніўня 2024 года
05.08.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 ліпеня па 1 жніўня 2024 года
29.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 ліпеня 2024 года